1152. Хто любіць выпіць, а хто — новыя боты. А. Гурскі, 1967, Бых. 8.1.112.
1153. Добрыя чабаты — не мазаць, не чухляваць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1154. У ваце трасецца, а ў кажусе смяецца. Сцяшк., 611, Ашм.
1155. Што кажух — то не вата. М. Грынблат, 1970, Лаг.
1156. Вата пытае хаты. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
1157. Пытаецца вата, ці далёка хата, а шуба — не. 1961, Брасл. 13.9.5.
а) Вата пытае, ці далёка хата, а кажух мае свой дух. Л. Салавей, 1973, Валож.
1158. Чыста ходзіць, да не бела мыецца. Нос., 183.
1159. Чыста ходзіць, да не чыста жывець. Ляцкий, 59.
1160. Не памыўшыся, няма чаго прыбірацца. Ляцкий, 27.
1161. Выдумаў чорт моду, ды сам у воду, а вы, бабкі, ганіцеся. Янк. М., 54.
1162. Што не ў модзе, то не ў ходзе. Сцяшк., 616, Ашм.
1163. Часы для красы, як хазяін сеў, так часы сталі. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.
1164. Пальчаткі на руках шаткі. Янк., Дыял., III, 164, Глуск.
1165. Астаўляй летам косы на галаве, бо зімой холадна будзе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1166. Вусы — чэсць, а барада і ў казла есць. Мат., 173.
1167. Не стрыжана — голена. Ryp., 214. Вар.: Czeczot, 112; Нос., 103; Fed., 292; Pietk., 344; Никиф., 1, 191, 202.
в) Стрыжана, да не голена. Fed., 292.
г) Не голена — брыта. Ром., Бел., I, 302.
86 👁