997. Хто ведае, як хто абедае. Нос., 176.
а) Ніхто не ведае, як хто (другі) абедае. Tyszk., 429; Mien., 395; Дуб., 37а; Сержп., 25; Fed., 2.
б) Ніхто не ведае, хто што абедае. 1961, Кап. 13.9.2.
998. Усяк ведае, як хто абедае. Ляцкий, 51.
999. Бог ведае, як хто абедае. Ляцкий, 4; Ром., Бел., I, 291.
1000. І бог не ведаў, як хто абедаў. Янк., 34; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
1001. Абедаў, да жывот не ведаў. Нос., 117, Сержп., 37.
а) Абедаў, а трыбух не ведаў. Fed., 2.
б) Снедаў, абедаў, а жывот не ведаў. Fed., 305.
1002. Усякі абедае, ды не кожны ваду п'е. Радч., 246.
1003. Сёння паабедаем, а як заўтра — не ведаем. Сержп., 25.
1004. Вужан не нужан, толькі б сыт быў. Нос., 18.
а) Вячэра не патрэбна, калі і толькі сытым быць. Дуб., S.
б) Вужын не нужын, а дораг абед. Добр., Смол., 77.
1005. Як бог дасць разжыцца, будзем і не вячэраўшы спаць лажыцца. Крэмнеў.
1006. Міма рота лыжку не носяць. Ахрым., 39.
1007. У цемнаце еўшы, ложку за акарак не панясеш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1008. Жывот з зэгарам не згажаецца. Нос., 42; Дуб., 20.
1009. За губу да ў губу. Сержп., 19.
93 👁