Хто паспеў, той два з'еў. «Калг. праўда», 8 чэрвеня 1962 г., Тур.
З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш. Fed., 128.
а) Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты. 1961, Кап. 13.9.5.
Еш — не хачу. Ром., Бел., I, 315.
Душа меру знае. Pietk., 318; Дразд.
Губа меру знае. Fed., 120.
Усё добра, што ў меру. Fed., 185.
Усё добра, што ў меру, а праз лад, то і свінні не ядзяць. Fed., 185.
Смак добры і мера добра. Fed., 284.
І добрага як замнога, то не добра. Fed., 78.
Праз меру і свінні не ядуць. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21.
а) Што надта, то і свінні не ядуць. Tyszk., 421; Нос., 189; Dybow., 192; Pietk., 323; Fed., 349.
б) Лішняга то і свіння не есць. Fed., 166; Сцяшк., 597, Зельв.
в) Лішняга і свінні не ядуць. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Лішняя кропля вады ў талерцы не пашкодзіць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Можна і адным кусочкам удавіцца. Fed., 159.
Хоць крышку, да смашнага. Fed., 284.
88 👁