а) Маслам кашы не змарнуеш. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.8.6.
834. Кашу памаслі, у горле не стане. Ляцкий, 17.
835. З маслечкам каша — то яда наша. Fed., 139.
836. Смачная кашка, ды масла малая чашка. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29; В. Мінкялевіч, 1949, Кір. 8.1.25.
837. Патрава любіць затраву. Дуб., 48.
а) Патравы любяць прыправы. Fed., 224.
838. Што патраўка, то папраўка. Нос., 189.
839. Якая прыправа, такая і патрава. Нос., 193.
840. Якая затрава, дык лепш поснае. І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4.
а) Як абы-якая заправа, дык лепей нішчымнае. А. Ліс, 1968, Мінск.
841. Як з дурным квасам, дык лепш з вадою. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; 1961, Рэч. 13.9.5.
842. Забелена, да есць не велена. Нос., Слов., 126.
843. Больш каштуюць прыправы, ніж патравы. Fed., 250.
844. На капейку патравы, а на руб (рубель) прыправы. Нос., 85; В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24.
а) На грош справы, на рубель прыправы. Сцяшк., 599, Смарг.
845. Няма мяса — і гэта не прыкраса. 1959, Бяг. 8.1.42.
а) Няма мяса — і жаба не прыкраса. Мат., 175.
85 👁