777. Лепш штось, як ніц. Fed., 300.
778. Лепшы рыдз, як ніц. Fed., 78.
779. Сёе-тое на скаварадзе. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
780. У голад і нішчымнае смачна есці. Сержп., 37.
781. Што па тым, як боршч ні з чым? Fed., 41.
782. Залішне — па два грыбы ў капусту. Дуб., Нар., 1.
783. Як сам зварыш, дык усё смачней. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
784. Што стрэў, то з'еў. Нос., 188; Ром., Бел., I, 292; Fed., 356.
а) Што сустрэла, то з'ела. Fed., 294.
785. Як зварыш, так і з'ясі. У. Іваноў, 1958, Мінск.
а) Як наварылі, так і паелі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
б) Што наварыў, тое і з'еў. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.
786. Хоць на сабаку вылі, то будзе крычаць, бегучы. Fed., 268. Вар.: Добр., Смол., 77.
787. Ці пражаны, ці смажаны — усё роўна. Сержп., 137.
788. Хоць з карыта, абы дасыта. Fed., 296.
789. Хоць ясі крапіву ды салому, але пры дому. Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107; А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112.
790. Не вадою уха пахнець, а рыбаю. Добр., Смол., 39.
791. Не вялікая бяда, што без рыбы серада. Нос., 93.
792. Добра Мацку й плотка. Нос., 35.
106 👁