Каб зварыць страву, трэба пасячы старую лаву. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 604. Дома хоць не ўежна, але ўлежна. Tyszk., 431; Шпил., 119. Вар.: Радч., 249; Fed., 318; Dybów., 192; 3 нар. ел., 129, A. Крывіцкі, Мсцісл. а) У дварэ хоць не ўежна, дак улежна. Нос, 19. б) Жывем не ўежна, затое ўлежна. Бяльк., 455. в) Хоць не ўежна, дык вылежна. Дуб., 70. 605. Якое ні путра, правадзілі вутра. Добр., Смол., 77, 78. 606. Жыць весела, да есць нечага. Нос, 43; Fed., 367. 607. Не піўшы, не еўшы, скачы ашалеўшы. Fed., 279; Ром., Бел., I, 303; Ляцкий, 30. 608. Песні — хоць трэсні, а кушаць нечага. М. Грынолат, 1974, Валом. 8.74.82. а) Спявай песні, хоць трэсні, а есць нечага. Булг., 176. б) Пей песні, хоць трэсні, толькі есці не прасі. Pietk., 336; Мін.-Мал., 1974, 189, Пух.; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; А. Гурскі, 1962, Барыс. 8.1.63; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; М. Грынолат, 1969, Стол. 8.2.14. 609. Пой песні, хоць трэсні, але есці не забывай. «ЛіМ», 1969, № 34, П. Місько, Арш. 610. I танцуе, i грае, толькі есці не мае. Ляцкий, 14. 611. Можна i песні пець, калі пад'ясі. Рапан., 48. 612. На спіне шоўк, a ў жываце шчоўк. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. а) На пузе шоўк, а ў пузе шчоўк. Нос
Дадатковыя словы
грынблат, падясі
11 👁