а) То не бяда, што п'ецца вада. Нос., 163; Сержп., 38.
б) То не бяда, што п'ецца вада, а то бяда, што не п'ецца вада. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29.
578. Самая тая вадзічка, толькі ў другім стаканчыку. Г. Барташэвіч, 1964, Сен. 8.1.90.
579. Чай вадою запівай. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
580. Во нагатавала, так нагатавала: вада да лебяда. Добр., Смол., 79.
581. Раз пуста, другі раз густа. Fed., 253.
582. Рэдка, да едка. Нос., 146.
а) Хоць рэдка, да едка. Fed., 261.
583. З аднаго яйца яечні не будзе. Fed., 124; Pietk., 372.
584. Адно яйцо на два снеданні не раздзеліш. Мат., 173.
585. Калі ўжываць, то ўжываць: бій цэлае яйцо ў боршч. Fed., 324.
а) Калі ўжываць, то ўжываць: па цэламу яйцу ўбіваць. Fed., 324.
586. Бачыць вока, гдзе пячэцца кока. Нос., 5; Дуб., 7; Сержп., 73; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
587. Вочкі глядзяць, да трасцы з'ядзяць. Fed., 335.
588. Па пары ложак многа, ды есці няма чога. В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.1.
589. Трое ў хаце, і не знаем, як пад'есць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
590. Па барадзе цячэ, у рот не пападзе. Ляцкий, 32.
90 👁