565. Спаць, не павячэраўшы — цыганы будуць сніцца. Дуб., 56. 566. На вячэру яглы, што так спаць ляглі. Сцяшк., 599, Смарг. 567. Хто спіць, той есці не просіць. Pietk., 393. 568. Мала мелі, скора з'елі. Нос., 76. Вар.: Ляцкий, 20; Сержп., 49; Fed., 184. 569. Адзін рок з'еў дзесяць. Fed., 262. 570. Часам з квасам, а парою з вадою. Ром., Зап., III, 236; Радч., 249; Ляцкий, 58; Pietk., 328; Нос., 181; Fed., 160; 1961, Кап. 13.9.5, Вар.: Ахрым., 47. а) Часам з квасам, а часіцай і з вадзіцай. Ляцкий, 58. 571. Гараваўшы, гараваўшы, умірай, не скаштаваўшы. Tyszk., 416; Шпил., 177; Нос., 27; Дуб., 11. 572. У хату хоць дрэнна лезці, абы было што есці. Л. Тур, 1965, Руж. 13.10.1. 573. Вары ваду — вада будзе. Ryp., 216. а) Вары ваду — вада вадою будзе. Pietk., 349. б) Ваду гатуючы, усё вада будзець. Tyszk., 416; Шпил., 176; Нос., 15. в) Вада вадой, colькі яе ні вары. Ляцкий, 5. г) Як ваду ні вары, то ўсё вадою будзе. Fed., 325. 574. Ні вады, ні яды. Fed., 325. 575. З'еў паўбяды, напіўся вады. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 576. Бяда, што не п'ецца вада. Нос., 12; Сержп., 21. а) Што за бяда, што не п'ецца вада. Радч., 249. 577. Што гэта за бяда, што гэтак п'ецца вада. Fed., 28. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁