533. Каля рота мычыцца, да ў рот не пападаець. Нос., 66.
534. Ад крупені дзеці падурнелі, а не стала круп — і сам татка зрабіўся глуп. Дуб., 3. Вар.: Нос., 122.
535. Жытка наша — ні кулеш, ні каша. Сержп., 70.
536. Гора наша, што пуста каша. Сержп., 25.
537. Гора наша — аржаная каша; з'еў бы і такой, да няма ніякой. Нос., 27; Р. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.61.
538. Бабовая каша — не голад. Ляцкий, 3.
а) Не голад, дзеткі, бабовая каша. Ляцкий, 30.
539. Жменя круп — гэта не каша. Мін.-Мал., 1970, 160, Уздз.
540. Каша — пацеха наша. Dybow., 12; Ляцкий, 17; Fed., 139.
541. Смачна кашка, ды рабіць цяжка. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
542. Не па-нашаму — ядуць хлеб з кашаю. Сержп., 78.
543. Любая кашка з маслам смашна. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
544. Каша — разганіха наша. Дуб., 29; Нос., 60.
545. После кашы прыварку няма. Сержп., 36.
546. Пасля кашы нету пашы. А. Емяльянаў, 1971, Слон.
а) Па кашы няма пашы. Fed., 139.
547. Пасля кашы б'юць у зашый. Нос., 134; Дуб., 46.
548. Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, — цяпер бы з'елі і такой, да няма ніякой. Ляцкий, 8.
94 👁