421. Вашыная сіла перавяршыла. Нос., 12.
422. Мыла чорна, ды мыець бела. Ром., Зап., III, 224.
423. Заплаці йшчэ каму, каб вывез гной з даму. Ляцкий, 12.
424. Вымету разком, а вывезу вазком. Нос., 21.
425. Вымецем памазком, а вывезем вазком. 1961, Кап. 13.9.5.
426. Ад парога падлогу не мятуць. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
427. Сваю гразь удома апалоквай. Fed., 115.
428. Гразь — не сала, пацёр — адстала. Добр., Смол., 24.
429. Ад чатырох гадоў, ад старых дзядоў не мецена хата. Добр., Смол., 129.
85 👁