35. У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. Fed., 328.
36. Не гаспадыня, што апоўдні ў печы паліць. Янк., Дыял., I, 216, Глуск.
37. Не гаспадар, калі вецер у павеці гуляе. Янк. М., 20.
38. Не пытайся, які гаспадар, як вароты падаюць. Сцяшк., 601, Ваўк.
39. Калі гаспадар скачаць, пэўна, статак плачаць. Tyszk., 416; Шпил., 182.
40. Калі нагамі сыпле густа, дык у хляве пуста. Янк. М., 38.
41. Калі на назе бот рыпіць, то ў гаршку трасца кіпіць. Янк. М., 24.
42. Які гаспадар, такая й работа: узяў сучку за хвост, цягне за варота. Ляцкий, 62.
43. Які воз, такі і гаспадар. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.
44. Якія сані, такія і самі. Сержп., 3; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2.
а) Якія мы самі, такія і нашы сані. Гильт., 287, Дзісен. п.; Нос., 193; Fed., 271; Pietk., 341.
45. Гультай — пустому двару хазяін. Бялък., 142, Мсцісл.
46. Гаспадар ад хаты на шаг, хата ад яго на два. Гильт., 294, Віл. п.
47. У гаспадарцы ўсё знадобіцца. Fed., 106.
48. У гаспадарцы і аборка спатрэбіцца. Мат., 185, Глуск.
49. Усё добра на патрэбу. Сержп., 135.
99 👁