ГАСПАДАРЛІВАСЦЬ. СЯЛЯНСКАЯ СЯДЗІБА
Твае хадзяйства — твая воля. Ляцкий, 45.
Сваё хазяйства мілей чужога царства. Ляцкий, 40.
Гаспадарку весці — не лапці плесці. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
а) Дом вясці — не лапці плясці. Сах.
Гаспадарку весці — не кашу есці. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6.
Гаспадаркі весці — не барадой трэсці. «Калгасная праўда», 9 кастрычніка 1962 г., Навагр.
Гаспадарку вадзіць — не зажмурыўшы вочы хадзіць. Ляцкий, 7.
Паглянем, што ў вас робіцца ў двары, — скажам, якія вы гаспадары. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3.
Вучыся гаспадарыць, яшчэ тавар пасучы. Янк. М., 22.
Як дбаем, так і маем. Fed., 77; М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
а) Як хто дбае, так і мае. Fed., 77. Вар.: Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21.
б) Хто дбае, той і мае. Шейн, ІІ, 483, Ваўк. п.; Дуб., 70; Сержп., 51; Fed., 77; Дразд.; І. Сцяпунін, 1968, Дзярж.; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
113 👁