1704. Калі дало рабіць, то дасць і з'есці. Шейн, II, 477. Вар.: Нос., 63. 1705. Праца не праца, калі нямаш калача. Ляцкий, 35. 1706. Калі на стале гусь і парася — вот работа хараша. Шейн, II, 477, Віл. п.; Fed., 122. 1707. Працуй да поту — з'ясі ў вахоту. Бяльк., 341, Мсцісл.; Ахрым., 48; Я. Нявера, 1965, Воран. 13.10.3; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. а) Работай (рабі, папрацуй) да поту — паясі ў ахвоту. Ляцкий, 37. Вар.: Fed., 254; М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6; Сержп., 61; Сах.; Н. Парукаў, 1961, Добр. 13.3.29. 1708. Добра паработаеш — добра паспіш і пад'ясі. М. Мельні- чэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1709. Гайда каля балота: якая яда, такая й работа. М. Грынблат, 1969, Хоц. 1710. Хто не есць, той і не робіць. М. Грынблат, 1960, Мінск. 1711. А хто есць, той і вязе. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 8.73.73. 1712. Хто робіць да поту, той робіць у ахвоту. Fed., 254. 1713. Грэе не шуба, а работа. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23. 1714. Мужыка не шуба грэе, а тапор. Сах. 1715. Без людзей нічога не робіцца. В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21. 1716. Калі здолееш узяцца за дзела — і снег загарыцца, а не здолееш — і масла не ўспыхне. Ахрым., 34; М. Малочка, 1959, Чаш. 8.1.46.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁