1691. Дзелай дзела не спяша: была б слава хараша. Добр., Смол., 108.
1692. Хто ціха ходзіць, той сабе шкодзіць. Fed., 48.
1693. Работы ніколі не пераробіш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
а) Усяго дзела не пераробіш. Сержп., 51.
б) Колькі не рабіць, а дзела не пераробіш. Сержп., 51.
в) Працуй цэлы век, а работы не кончыш. Ляцкий, 35.
1694. Вышай ілба не падскочыш. Мін.-Мал., 1970, 159, Пух.
а) Вышай пупа не падскочыш. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
1695. Беручы на пуп — падарвешся. Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз.
1696. Колькі розуму, столькі работы. 1961, Брасл. 13.9.5.
1697. Дзве работы за раз не зробіш. Fed., 255.
1698. Як хто есць, так і робіць. Pietk., 372.
1699. Якая яда, такая хада. Сержп., 133; Fed., 128; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21.
а) Якая хада, такая і яда. Нос., 193; Сержп., 133.
б) Якоў у ядзе, такоў і ў хадзе. Нос., 194.
1700. Па ядзе работніка пазнаюць. Fed., 256.
1701. Якая скібка, такая і сілка. Fed., 280. Вар.: Нос., 193.
1702. Хто бордза есць, той і бордза робіць. Дуб., 68.
1703. Хто мала есць, той кепска робіць. А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.44.
111 👁