а) Барджэй, да не хапайся дужа. Крэмнеў. 1679. Шпаркасць хараша блох лавіць. Нос., Слов., 716. 1680. Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Czeczot, 107; Шпил., 191; Мальч., № 45; Дуб., 70. 1681. Не спяша выскачыць душа. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. 1682. Чухайся-чухайся, а што ты будзеш есці? Сержп., 44. 1683. Чым хутчэй, тым ляпей. Fed., 55. 1684. Рублена наспех і зроблена насмех. Л. Ганчарук, 1967, Слон. 13.10.20. 1685. Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. Ром., Бел., I, 308. Вар.: Добр., Смол., 108. а) Сабака скора дзеці робіць, ды сляпыя родзяцца. Pielk., 341. б) Сабакі хутка робяцца, да доўга сляпыя. Fed., 270. 1686. Скора гаворыцца, да не скора робіцца. Ляцкий, 41. 1687. Скора казка кажацца, ды не скора дзела дзелаецца. Ром., Бел., I, 308. а) Не так скора дзела дзелаецца, як скора казка кажацца. Нос., 103. 1688. За аднім цягам дзерава не зрубаеш. Fed., 56. а) Адным махам дрэва не зваліш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1689. Быстрэй жабу надоіш, чым дзела зробіш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1690. Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁