1525. Не палажыўшы, не найдзеш. Mien., 396.
1526. Бог труды любіць. Добр., Смол., 124.
1527. Пячоныя галубы не ўляцяць самі да губы. Fed., 111. Вар.: Пар. 131.
а) Пячоныя галубкі не будуць ляцець да губкі. Ворожб.
1528. Мыш есці не просе, сама сабе наносе. Ляцкий, 22.
1529. Не глядзі ні месца, ні круга — не будзеш прасіць хлеба ў друга. Ляцкий, 25.
1530. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Ахрым., 26.
1531. Праца з балота робіць залота. Дуб., 50.
1532. Хто працуе, таму і шанцуе. Дуб., 70.
1533. Хто працуе, той не сумуе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1534. Хто працуе, той святкуе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1535. Пакуль вочы — патуль свет, пакуль рукі — патуль хлеб. М. Гваздзёў, 1964, Гом. 8.1.88.
а) Пакуль вочкі — дык свет, пакуль ручкі — дык хлеб. Л. Задаля, 1967, Клецк. 13.10.14.
1536. Каму работа служыць, той ні аб чым не тужыць. Ахрым., 35.
1537. Сушыць не работа, а турбота. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
1538. Работа не ўстыд. Fed., 255.
1539. Праца нікога не крыўдзіць. Fed., 242.
115 👁