ПРАЦА 1471. Шчырая праца — мазалёвая. Нос., 190. 1472. Паносіш мазалёў — пад'ясі хлеба. Fed., 367. 1473. Працы і світкі не саромейся. Янк., Дыял., I, 219. 1474. Што цяжка здабыта, то будзе доўга жыта. I. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29. 1475. Чым цяжэй, тым даражэй. 1961, Кап. 13.9.5. 1476. Чалавек жыве век, а добрае дзела — два. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 1477. Работай ад зары да зары — не будзеш жыць за долю, а будзеш жыць за мазалі. 1959, Беш. 8.1.42. 1478. Праца да рукі — моцныя парукі. Сах. а) Праца і рукі — моцныя зарукі. Янк. М., 143. 1479. Праца і сіла горы звернуць. Мін.-Мал., 1970, 165, Пух. 1480. Усё жывое трудзіцца. Дуб., 64. 1481. Людзі без дзялоў не бываюць. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. 1482. Дзетачка, спі, а дзельца помні. Нос., Слов., 132. 1483. Справа не забава. В. Санько, 1969, Слуцк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁