1461. З музыкі хлеб невялікі. А. Ліс, 1952, Смарг.
а) У стральца і музыкі хлеб невялікі. Янк., Дыял., I, 223, Глуск.; І. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29.
1462. Музыкант іграець — жонка хлеба не маець. 1961, Брасл. 13.9.5.
1463. Дудар дудару дарма іграець. Tyszk., 421; Нос., 38; Сержп., 123.
1464. Дудар і дудару дармо граць не будзе. Fed., 84.
1465. Грай на веру, а пішы на сцену. Шейн, II, 475, Ігум. п.
1466. Калі не музыка, не бяры скрыпкі ў рукі. Fed., 190.
1467. Мядзведзь што скочыць, то цыган грошы валочыць. Шпил., 187.
а) Мядзведзь скача — цыган грошы бярэ. Шпил., 184.
1468. Мядзведзь танцуець — цыгану на сала шанцуець. Шпил., 187.
1469. Мядзведзь пот ліе, цыгану даход дае. Рапан., 255.
1470. Скамарох папу не таварыш. Нос., 150; Дуб., Нар., 42. Вар.: Мат., 175.
90 👁