1449. Добрыя жорна ўсё перамелюць (змелюць). Fed., 366; Ахрым., 30.
1450. Хоць позна, да завозна. Нос., 174.
1451. Калі засыпаў, то няхай меле. Fed., 177.
1452. Нясі здароў, калі змалоў. Fed., 203.
1453. Гэта табе толька пачынка, а будзе й цэлая аўчынка. Ляцкий, 8; Сержп., 137.
1454. Шкура вырабу не варта. Dybow., 18.
а) Аўчынка вырабу не варта. Ахрым., 20; У. Іваноў, 1958, Мінск. Вар.: Юрч., 1972, 54.
б) Аўчынка вычынкі не варта. Янк., Дыял., III, 26, Глуск.
в) Не варта скура вырабу. Fed., 281; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3.
г) Скурка не варта вычынкі. Pietk., 345.
1455. Вычынка даражэйшая за аўчынку. Янк., Дыял., III, 155, Глуск.
1456. Музыка ды дудар — невялікі гаспадар. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.
а) Музыка-дудар — невялікі гаспадар. Ляцкий, 21.
1457. З музыкі да з млінара не будзе гаспадара. Fed., 190.
1458. З музыкі да з муляра нігды няма гаспадара. Fed., 190.
1459. Дудар — не гаспадар, стралец — не жылец, рыбак — і той па вушы абгніець. Шейн, II, 476, Барыс. п.; Fed., 84.
1460. Калі араць, дык у дуду не іграць. Сержп., 84.
89 👁