Калі б не друк, быў бы чалавек нача без рук. Pietk., 365. Аб камень і ступіш, аб камень і павострыш. Янк., Дыял., III, 153, Глуск. Без паджогі дравам не гарэць. Tyszk., 432; Шпил., Бел., 175. а) Без паджогі дровы не гараць. Нос., 5; Dybow., 6; Добр., Смол., 13; Fed., 82; А. Фядосік, 1968, Капатк. 8.1.76. б) Без лучыны дровы не гараць. Дуб., Нар., 1. в) Без падпалкі дровы не гараць. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Без нажа, як без рук. Г. Лось, 1949, Бабр. 9.5.4. Ні нож, ні сякера. Сержп., 121. У сумцы вешчы — зубіла ды клешчы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Ці гэблем, ці скоблею — усё раўно. Нос., 179. Стралой камень не праб'еш. Сцяшк., 609, Гродз. Прыгадзіцца тыльца к більцу. Дуб., 50. Чыя рака, таго і рыба. Рапан., 272. а) Чый бераг, таго і рыба. Fed., 31. Хто вудзіць, той нудзіць. К. Кабашнікаў, 1960, Кап. 8.1.57. З вуды абед худы. А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. У рыбака заўсёды голыя бака. К. Кабашнікаў, 1960, Стаўб. 8.1.57. У рыбалова хоць мокрыя бакі, але юшка наварыстая. Паддубны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁