1268. Дзе не можна сілай, там бяры здогадам. А. Ліс, 1967, Міёр.
1269. Каму ў галаву зайдзе, дык той і на печы знайдзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Каму ў галаву зайдзе, той за печкай знайдзе. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
1270. Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавой. А. Ліс, 1967, Міёр.
1271. Ліха жыць без спосабу. Сержп., 58.
1272. На ўсё спосаб знайдзецца. Fed., 287.
1273. Не так, дык спосабам. Янк. Н., 13.
1274. Добра даць спосаб за жывою галавою. Сержп., 133.
1275. Той сам штук, да на другі спосаб. Fed., 300.
1276. Дзе сілаю не зробіш, то спосабам. Fed., 277; Сцяшк., 588, Бераст.
1277. Не сілаю, то спосабам чалавек усяму на свеце зарадзіць. Fed., 63.
1278. Не сілай ухапі, а розумам. Ляцкий, 27.
1279. Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме. Ляцкий, 46.
1280. Сілай капаць — вады не піць. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
1281. Да ўсяго трэба прахтыкі. Fed., 242.
1282. Не багатыварыць піва — тараваты. Ром., Зап., III, 225.
102 👁