ПРОМЫСЛЫ І РАМЕСТВЫ 1244. З рамяством дружыць — у жыцці не тужыць. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. 1245. Рамясло піць-есці не просіць, а само корміць. Л. Марчанка, 1960, Церах. 13.3.29. 1246. Масярства за плячмі не носяць, а з ім добра. Ром., Зап., III, 223. а) Рамясло за плячыма не насіць. І. Саламевіч, 1975, Слон. 1247. Умеенкі за плячыма ніхто не носіць, да ў галаве. Fed., 319. а) Уменкі ніхто за плячыма не носіць. Янк., 120. Вар.: Нос., 178. 1248. Усё што ўмееш, то добра. Fed., 319. 1249. Які рамеснік — такая работа. Fed., 258. а) Які майсцер — такая работа. Нос., 194. Вар.: Fed., 175; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.3.13; С. Палікоўская, 1960, Воран. 13.1.3; М. Канцавая, 1967, Чач. 13.3.20. 1250. Было рамясло, ды хмелем парасло. Pietk., 339. Вар.: М. Малочка, 1959, Чаш. 8.1.46. 1251. Па рабоце майстра знаць. Fed., 175. 1252. Папала тайстра на свайго майстра. Нос., 133. 1253. Майстар, зрабі кляйстар. Fed., 175.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
146 👁