1222. То не конь, што ў балота ўцягне, а то конь, што выцягне. Fed., 149.
1223. Цяпер не ратуй чалавека, а ратуй каня, бо чалавек патопіць, а каняга вывезе. Сержп., 124.
1224. Конь пырхае — будуць рады. Fed., 148.
1225. Які пастух, то таке й стада. З нар. сл., 180, В. Шур, Лельч.
1226. Хто добры пастух, той гаспадар добры. Fed., 223; У. Іваноў, 1958, Мінск.
1227. Ліхі той пастух, які воўку друг. Янк. М., 140.
1228. Гаспадыня па градах відаць, а пастух па голасе чуваць. Янк., Дыял., I, 206, Глуск.; Ю. Звярко, 1965, Іў. 13.10.5.
1229. У пастушкі няма служкі. Сержп., 136.
а) Няма служкі для пастушкі. Дуб., 37а.
1230. Карова ў лубіне, а пастух у гаросе. Сцяшк., 595, Шчуч.
1231. Каровы з поля — і пастуху воля. Сержп., 28.
1232. Снег напаў — пастух прапаў. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.4; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1233. Дзе цвет, там і мед. Шейн, II, 477, Ігум. п.
а) Дзе кветкі, там і мёд. І. Вайгяніца, 1963, Іў. 13.10.1.
1234. Пчала — дармавы батрак. Рапан., 228.
1235. Пчаляр ды доктар і ў лесе не памрэ. Янк., Дыял., I, 219, Глуск.
1236. Не налавіўшы пчол, не есці мёду. І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4.
104 👁