1090. Сена клок і вілы ў бок. Ляцкий, 41.
а) Ліба сена клок, ліба вілы ў бок. Ром., Зап., III, 223; Дуб., 1. Вар.: Нос., 73; Fed., 276.
б) Хоць сена клок, хоць вілы ў бок. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
в) Альбо сена воз, альбо віламі ў нос. Fed., 276.
1091. Накладалі сянца, ды зноў з канца. Радч., 247.
1092. Атаўка — сену дабаўка, да не накасіў Саўка. Сержп., 45.
а) Атаўка — прыбаўка, да не ўмеў скасіць Саўка. Шпил., Бел., 174. Вар.: Нос., 3; Я. Васілеўская, 1949, Кліч. 8.1.28.
1093. Адна ралля — адзін серп, дзве раллі — два сярпы. Fed., 257.
1094. Як капусту садзіць, трэба серп зубіць. Сержп., 34.
1095. Спелы колас не жджэць. М. Грынблат, 1974, Лаг.
1096. Узышло сонейка — уставай жнейка. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
1097. Жнуць парой, а жуюць зімой. Сержп., 85.
1098. На пастаці нечага стаяці. Нос., 87; Fed., 241.
а) На пастаці калі не стаяці. Fed., 241.
1099. Паджынайся, нябожа, — заставацца нягожа. «Ніва», 1973, № 35, Гайн. п.
1100. Добры жнец не бядуе, што шырокі заганец. Fed., 364.
1101. Наперадзе піва п'юць, а пазадзе кіем б'юць. «Ніва», 1973, № 35, Гайн. п.
1102. Хто ў жніво халадку шукае, той галадае. Сержп., 45.
99 👁