1061. Не столькі накасіў, колькі лапатняў набіў. Сержп., 85.
1062. Прышла каза да ваза, стала сена прасіць, а я казе па назе: няхай ідзе касіць. Ляцкий, 36.
1063. Пайшоў сабака сена касіць, накасіў стог ды сам здох. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
1064. Цэлы дзень касіў сена, а за вечар каза з'ела. Dybow., 5.
1065. Па лету косіць, а зімою просіць. Сержп., 83.
1066. Не ўмеў сена касіць касою, касі сена дугою. В. Санько, 1969, Слуцк.
1067. Сена ў капіцы, з богам па палавіцы. Fed., 276.
1068. Калі выкасіш завонькі, то і выпрачаш застаронкі. Берман, 38.
1069. Не хваліся травой, хваліся сенам. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1070. Перастаялася трава — ні сена, ні труха. Сержп., 63.
1071. Парой і сена косяць, а парой галосяць. Сержп., 133.
1072. Тагды сена касі, як косіцца. Fed., 276.
1073. Як паспеў званец, дык і сенакосу канец. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1074. Быў бы пракос, ды прыйшоў мароз. Янк. Н., 19.
1075. Гладка касіць — дык часта касу лапаціць. 1959, Беш. 8.1.42.
97 👁