Старонка 91
◀ / 115 ▶
ЦЮПКА ж. Ежа з накрышаных кусочкаў хлеба і цыбулі з дабаўленнем солі. Сёння ёлі цюпку: не было часу гатаваць гарачы абед. ЦЮЦЕЛЬКА ж. ◊ ЦЮЦЕЛЬКА Ў ЦЮЦЕЛЬКУ. Абсалютна дакладна. Цюцелька ў цюцельку, колькі ўзяла, столькі і прынясеш, колькі пазычыла, столькі і аддасі. ЦЯГУЛЬКА ж. Ахапка, ношка (пра сена, салому і пад.), якую можа несці адзін чалавек. Прынясу цягульку сена і на сход бягу. ЦЯЛЕСКАЦЬ незак. Чвякаць пры жаванні. Гэта ж сучка цялёскае! ЦЯЛЬПУК м. эмац.-ацэн. Пра тоўстага, поўнага хлопчыка. А сынок ваш які тоўсценькі, як цяльпук. ЦЯЛЯ н. □ Чые б цяляці (цялятка) рыкала (мычала), а твае няхай бы памаўчала. ЦЯЛЯТКА н. □ Цялятка яшчэ не нарадзілася, а ўжо з абухом бегаюць. ЦЯМКІ прым. Кемлівы, знаходлівы. Адразу бачыш, што хлопец ён цямкі. ЦЯМЦЯ агульн. ◊ ЦЯМЦЯ-ЛЯМЦЯ. Няспрытны, марудлівы чалавек. Пайшоў гэты цямця-лямця, хіба (націск?) ён чаго даб'ецца? ЦЯПЕРАКА прысл. Цяпер, зараз. Цяперака будзем палоць буракі, а заўтра возьмемся за капусту. ЦЯПЛО н. Вогнішча, касцёр. Холадна было зранку, дык мы цяпло расклалі. ЦЯПНУЦЬ зак. перан. Зведаць, перанесці (пра гора). Паехаў сусед у горад, і там гора цяпнуў. ЦЯРЛЮК м. экспр. Пра непаваротлівага, няўклюднага чалавека. ЦЯРТУХА ж. Буйная бульба, якую дзяруць на тарцы. Прынясі, дачка, цяртухі, заўтра клёцкі варыць будзем. ЦЯРТУХА ж. Перацёртая камбайнам салома. ЦЯСЮТКА ж. Ласкавая падзыўная назва для каровы. Цясютка мая, дамоў сама прыйшла, малачка нам прынесла. ЦЯЦІЎЕ н. зб. Бульбоўнік, каліўе бульбы. Цяціўе час жаць: ноччу могуць быць марозы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 115 ▶