Старонка 75
◀ / 115 ▶
анцімонію, слухаць не было чаго. РАЗВЕСЦІ АНДРЫГУЛЫ. Тое ж. Прыйшла, рассёлася ледзь не на ўсю лаву і развяла да вечара андрыгулы. РАЗВОДЗІЦЬ незак. РАЗВОДЗІЦЬ ТАРЫ-БАРЫ. Весці пустыя, непатрэбныя размовы. РАЗДЗЮМАНЧЫК м. Дзьмухавец, адуванчык (расліна). Сеялі ж канюшыну, ды толькі яна вымерзла, адкуль узяўся раздзюманчык, аж ніва жоўтай стала, як зацвіў. РАЗДРУЗЛЫ прым. Растаўсцелы, апухлы (пра чалавека). Стаў, як грыб раздрузлы. РАЗДРЫГБЕЦЬ зак. Стаць дрыгвяністым, ператварыцца ў дрыгву. Глеба раздрыгбела. 2. Занядужыць, прыхварэць. 3. Састарыцца. Як пайшоў на пенсію, раздрыгбеў, як чорт на яго ўсеў. РАЗДУРОНІЦЦА зак. Раздурэцца, рассваволіцца, разысціся. Як раздуроніўся, нічым уняць яго не маглі, ледзь спаць уклалі. РАЗЖАГЕРЫЦЦА зак. Раскарачыцца, раскірэчыцца. Во, не люблю: прыйшла да людзей, стала і разжагерылася. РАЗМАЗНЯ агульн. Размазня, целяпень. Век не бачыла такую размазню, як наш Федзька. Хіба (націск?) гэтая размазня даб'ецца чаго ў жыцці? РАЗМЯЗДРЫЦЬ зак. Празмерна здрабніць, расцерці да мяздры (мязгі). Пасек бульбу так дробна, проста размяздрыў яе. РАЗМЯЗДЖУЛІЦЬ зак. Мяць, доўга церці, расціраць. Жаўлакі былі такія, расцірала доўга, пакуль не размязджуліла. 2. Разбіць да крыві. Як даў яму па твары, дык зусім размязджуліў. РАЗНОСКА ж. Кошык з лучыны ў форме чамадана з драўлянымі ручкамі. Цяпер і ў Полацку на рынку такіх разносак не адшукаеш, якія наш Адам робіць. [Ручкі ў такім кошыку рабіліся з вітых карнявішчаў елкі]. РАСАДНІК м. Парнік для вырошчвання расады капусты, зроблены ў выглядзе паглыблення ў зямлі прыкладна на паўметра.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 115 ▶