Старонка 60
◀ / 115 ▶
НАЛАТАШЫЦЬ незак. Нарваць. Залёзлі ў Лявоніхін сад, налаташылі па запазусе яблык і бягом у лес. НАЛІССЯ прысл. Далёка. Пайшлі куды налісся, якія там могуць быць ягады, там балота, цьма непралазная. НАМАРАЖНІ мн. Прыстасаванне з жэрдак у выглядзе прамавугольніка, прызначанае для расшырэння плошчы саней пры ўкладцы сена ці саломы. НАПЕРАКОР прысл. Насуперак, наперакор. Наперакор лёсу, наперакор пажаданняў бацькі і маці сын ажаніўся да арміі [да прызыву на службу ў армію]. НАПІНАЦЦА незак. Напружвацца, прыкладаючы сілу, штурхаць. Напінаецца вельмі, а сілы яшчэ, як у пеўня. НАПУРЫМАЦЬ зак. экспр. Набухаць, поўна наліць. Напурымаў поўнае вядро і да хлява данесці цяжка будзе. НАПУХТЭЛІЦЦА незак. экспр. Напхацца, наесціся. Навару супу бялёнага, мой Пятрок напухтэліцца яго, як бочка ходзіць. НАПЯЛЁХАЦЬ незак. Набухаць, поўна наліць. Напялёхаў цэлае вядро. НАРАВІСТЫ прым. З норавам. Конь Роцькі такі наравісты. НАСЁРБАЦЦА зак. Пад'есці чаго-н. вадкага. Насёрбаўся крупніку і хуценька заснуў. НАСІЦЬ незак. ◊ НАСІЦЬ ХВОСТ КАРОМЫСЛАМ. Трымацца ўпэўнена, з гонарам, не баючыся, не сумуючы. Ого, яна цяпер гарадская, хвост каромыслам носіць. ◊ ДВА РУКАВЫ Ў КАШУЛІ НАСІЦЬ. Быць багацейшым, мець больш за іншых. Працуе і днём, і ноччу, а хіба (націск?) ён два рукавы ў кашулі носіць? НАСПІЧЫЦЬ зак. Вельмі захацецца; прыспічыць. Наспічыла ёй такой маладой замуж ісці. НАСТЫРНЫ прым. Упірысты, настойлівы, упарты. Такі настырны хлопец! НАСУПІЦЦА зак. Надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Ну, чаго насупілася? Не спадабалася, што праўду сказала.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 115 ▶