Старонка 51
◀ / 115 ▶
КУМА ж. □ Галоднай куме і хлеб на ўме. КУМПЕТЫ мн. Клубы, кумпякі. Разгадавала кумпёты. КУРАЛЕСІЦЬ незак. Рабіць абы-як. КУРАСАДНЯ ж. Курасадня, седала. Кыш на курасадню. Паглядзі на курасадні, ці ёсць там жоўтая курыца. КУРДУЯЧЫЦЬ, КУРДЫЯЧЫЦЬ незак. Штось спрабаваць гаварыць, лепятаць (пра дзіця). Глядзі, ён ужо нешта курдуячыць, хутка гаварыць стане. А сынок яго ўжо бярэцца гаварыць, штосьці курдыячыць так шчыра, а зразумець нічым нельга. КУРОЖЫЦЬ незак. Псаваць, ламаць, гнуць. КУРЫЦА ж. □ Адна курыца грабе ад сябе, ды і то зярняткі падбірае. КУСАНІК м. Недаедзены кавалак чаго-н.; недаедак. Даядай усё, не кідай кусаніка: у старасці сілы не будзе. КУЦ-КУЦ-КУЦ выкл. Выгукі, якімі падзываюць свіней. КУЦІЦЬ незак. Есці куццю ў час абрадавай вячэры напярэдадні Каляд; куццяваць. Мама, а сення ж ці будзем мы куціць? КУЦІЦЬ незак. Гуляць, п'янстваваць. Як заселі піць, дык куцілі да самага світанку, пеўні заспявалі, толькі тады разышліся. КУЦЯРМА ж. Беспарадак, мітусня. Не жыццё, а куцярма нейкая: таго няма, тое не знайсці, другое не пад рукамі. Л ЛАБАЗАВАТЫ прым. Буйны, шорсткі. Падкінула карове сена лабазаватага, узялася глымаць. ЛАВЭР м. Беспарадак. Суседка, не абяссудзь, такі лавэр у хаце, за працай няма калі парадак навесці. ЛАДНА прысл. Добра, зручна. О, якая ў вас добрая калатоўка, ладна зроблена. ЛАДНЫ прым. Добры, прыгожы, спагадлівы. ЛАЗАР м. ◊ НА БУМ ЛАЗАРА. 1. Наўздагад, без папярэдняй дамоўленасці. Пайшоў у сельсавет на бум Лазара.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 115 ▶