Старонка 45
◀ / 115 ▶
І ІКРЫ мн. Лыткі, цягліцы. Нахадзілася за дзёнь, аж па лыткамі баліць. ІМПЭТАМ прысл. Хутка. Імпэтам прыбёг, як закрычаў, як напалохаў усіх. ІСПОДКІ мн. Вязаныя самаробныя рукавіцы. Да палудня Івану свайму іспоткі вязала. К КАВЭНДА ж. Няўклюда, целяпень, маруда (пра жанчыну). Пайшла кавэнда, на галаве талёрка з вадой не разліецца. КАГУР м. Цяльпук, цурбан (?). Шмулявалі, шмулявалі калоду, ледзь кагур (націск ?) адшмулявалі. КАЖАНЕЦЬ незак. Рабіцца худым, хваравітым. Жыве у цёшчы і во, глядзі, толькі кажанее. КАЗАРЭЗКА ж. Нахабніца. Уго! Яна такая казарэзка, яна кожнага пакрыўдзіць, нікому не ўступіць. Нахабная істота. Казарэзка такая, табе толькі козаў рэзаць, а не пісклят вадзіць. КАЛАМАЧЫНА ж. Вялікая, нязграбная, малапрыгодная рэч; ламіна, ламачына. Цягнеш гэтую каламачыну ў хату, навошта яна тут [пра старамодную скрыню]. КАЛАНТЫРЫЦЦА незак. Марнатравіць. Сёння не працавалі, а калантырыліся: не было як рабіць. КАЛАТОЎКА ж. Прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для размешвання стравы; калатоўка. О, якая ў вас добрая калатоўка, ладна зроблена. ◊ КАЛАТОЎКУ КІНУЦЬ. Даць повад для чутак, спрэчак. Прыйшла на сяло, укінула ў хату калатоўку і пайшла сабе як ні ў чым не бывала. КАЛАТУХА ж. Страва, прыгатаваная на бульбяным булёне, у якую падкалочваліся дзве-тры лыжкі пшанічнай ці ячменнай мукі і дадаваліся падсмажаныя з цыбуляй скваркі. Варыва абавязкова размешвалася калатоўкай. А на вячэру сёння думаю зварыць калатуху.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 115 ▶