КУЁЦЦА О НЕ КУЁЦЦА, А ПЛЁШЧАЦЦА. Не ладзіцца, не выходзіць так, як хочацца. КУМ О КУМ КАРАЛЮ I СВАТ МІНІСТРУ. Свабодны, ш ад каго не залежны, у выгадным становішчы. ЛАЗАР О НА БУМ ЛАЗАРА. 1. Наўздагад, без папярэдняй дамоўленасці. 2. Вынадкова, не прадумана, з разлікам на «авось пашанцуе». ЛАМ АЦЬ О НЕ ЛАМІ ЯЗЫК! Псавань, калечыць звыклую гаворку, сирабуючы гаварыць інакпі (служыць як просьба, загад). ЛАПЫ О ЯДРЫТ ТВАЁ ЛАПЫ. Лаянка. О ЁРШ ТВАЮ ЛАПЫ. Вокліч узрушэння, узбуджэння, неспадзяванага павароту ў справе. ЛАСКАТАЦЬ О ЛАСКАТАЦЬ ЗУБАМІ. Гаварыць пустое, пустасловіць, балбатаць. ЛАХІ О ЛАХІ ПАД ПАХІ. Нічога не маючы, з пустымі рукамі. ЛЁЗЦІ О ЛЁЗЦІ НА РАЖОН. Рабіць што-н. рызыкоўнае, асуджанае на няўдачу; дзейнічаць, не думаючы пра вынік. О ЗА СЛОВАМ Ў КИПЕНЬ НЕ ЛЁЗЕ. Ведае, што сказаць, як адказаць; знаходлівы, дасціпны ў размове. О ЗА СЛОВАМ Ў КИПЕНЮ ЛЁЗЕ. Пра негаваркога чалавека, мямлю, маўчуна. Л ОСТАМ О ЛбСТАМ ЛЯЖАЦЬ. 1. Ляжаць нерухома, не ўстаючы (пра хворага). 2. Панікнуць, ляжаць, анаўшы на зямлю (пра расліны). ЛУНЬ О ЛУНЬ КАТЛЯНСКІ. Пра дурнаватага, неразумнага чалавека
6 👁