Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ШЧОБ ТЫ ЦЯМАЎСА (ЦЯМАЛАСА). ХВОРОБУ НА СВОЮ ГОЛОВУ ШУКАЦЬ. Рызыкаваць чымнебудзь. / трэба ему усе хворобу на свою голову ьиукацъ, ніяк спокойно жыцъ не хочэ. ХОДЗЩЬ ОД ГІРША ДО ГІРША. Нічога не робіць. У его нема топоту, ходзіць од гірша до гірша по селе. ХОДЗЩЬ ПО НАЧАЛЬНИКАХ. Вырашаць якую-небудзь справу з кіраўнікамі рознага рангу. А як жэ, трэба было немало ходзіць по начальніках, шчоб гэтые бумагі высстарацца. ХОЦЬ ТЫ ГОЛОВУ СКРУЩ. Пра непаслухмянага чалавека. Шчого не хочэ слухацъ, хоцъ ты ему голову скруці. ХОЦЬ ТЫ ПАДАЙ. Пра тое, што выклікае здзіўленне, абурэнне. Зайшла ў хату, а там хоцъ ты падай: усе кругом пороскіданэ. ч ЧОРТ 3 ЛОЗЫ. Абы-які, дрэнны. Не чоловек, а чорт з лозы, ніколі i доброго слова не скажэ. ЧОРТ ПОПОДАВАЎ. Пра таго, каго моцна пабілі. Чорт поподавау ему, не будзе цепэр скакацъ біцца. ЧОРТОМ ПЬВДШЫТЫ. Дрэнны, хітры чалавек. Гэто толькі здаецца, шчо Міхалко спокойны чоловек, а вон тожэ добрэ чортом пыдшыты. ЧЭРЭЗ ПЕНЬ-КОЛОДУ. Абы-як. Чэрэз пень-колоду ў его усе гэтэ робіцца: шах-мах - i готовэ. ш ШКУРА ВОУЧА. (Нехта) дрэнны. Ну i шкура воўча, просху, коб прывёз мне воз дроў, i не захоцеу. ШКУРА ГОРЫЦЬ. Кручаны, непаседлівы. На ём шкура горыць, ні мінуты не поседзіць. ШЧО ЎБГУ ТО ЎЕХАЎ. Нічога не дзейнічае. Пра лянівага чалавека. Нічогусенькі не хочэ робіць гэты лодар: шчо ўбіў то ўехаў. ШЧОБ I ЗАВОДУ НЕ БЫЛО. Понасцю. Стравілі бульбу свіннямі, шчоб ее i заводу не было, бо вэльмі абылеякі сорт. ШЧОБ ТЫ ЦЯМАЎСА (ЦЯМАЛАСА). Пажаданне нядобрага. От шчоб ты цямаўса, ек ты мэне так моцно напужау
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбгў
3 👁
 ◀  / 68  ▶