ТРЫНЬДЗЯЎКА ТРЬІНЬДЗЯЎКА, аг., экспр. Слабавольны, легкадумны чалавек. У гэтой трыньдзяўкі грошы не полежаць: вона іх раз-два роспусціць. ТРЬІЧКА, ж., экспр. Выкарыстоўваецца для выяўлення негатыўных эмоцый пры характарыстыцы жанчыны. Куды гэто годзіцца? Нацягнула короткую споніцу i пошла, бы трынка. ТРЭПАЧКА, ж. Прылада для трапання льну. Трэпачкой кострыцу выбіваюць з ільну. ТРЭПНУЦЬ, зак,, экспр. Ударыць каго-небудзь. Будзеш абыпешчо робіць, то трэпну зарэ по руках. ТРЭПУЦЕНЬ, м., неадабр. Несур'ёзны, непаслухмяны чалавек. А хто за гэтого трэпутня пойдзе замуж? ТРЭПЭСТАЦЬ, незак., экспр. Многа гаварыць; пляткарыць Гэто ж нема шчо ёй робіць, ходзіць по селу i трэпэшчэ своім дурным языком. ТУГОЦЁЦЬ, незак. Ідучы, грукаць абцасамі, падэшвамі абутку. Чую, нехто позно вэчэром тугоціць кэле моей хаты. ТУМАК, м., незадав. Недарэка. Тумак ты, чому цебэ толькі ў школі вучаць. ТУШЦА, ж. Тупая шчарбатая сякера. Не бэры добру сокеру, возьмі тупіцой позабівай колкі. ТЫЖДЖЭНЬ, м. Тыдзень. I шчо гэто зробілосо з погодой, цэлы тыжджэнь ідзе дошч. ТЭБЭЛ, м. Драўляны гвозд для замацавання бярвёнаў у зрубе. Коб хоць коротковаты тэбэл не быў. ТЭ, займ. Toe. Возьмі тэ корыто да пэрэстаў бліжэй до колодзезя. У УВЁРЫЦЦА, зак. Надакучыць. Уверылос полоць гэтэ зелле ў огородзі, бэспэрэстанку вонэ росце. УВОБРАЦЦА1, зак. Забрацца. Нехтоўночэўвобраўсаў город даўсе ранніе яблыка позрываў. УВОБРАЦЦА2, зак. Апрануцца па-святочнаму. Ліда ўвобраласа eo все новэ, мабыць, пошла стрэчаць дочку з зяцем. УВЭРАЦЦА, незак. Абурацца. Увэраласа Зоня, шчо ніколі брат ее не одведвае. УДАЧА, ж. Фізічная форма. Гэто его такая ўдача: кормі ці не кормі, а седно худы. УДОСВЯТКУ, прысл. На досвітку. Удосвятку ўсталі i поехалі по чэрніцы ў лес
Дадатковыя словы
несурёзны
4 👁