Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ПОЛІЦА ПОЛЩА, ж. Адкрытая шафа для посуду, якая замацоўвалася на сцяне пры дапамозе кручкоў. Поліца цепэру сцёпцы весіць. ПОЛУДЗЕНЬ, м. Ежа, якую бяруць з сабой на працу. Полудзень у сумку склсига. ПОЛУКУШОК, м. Палукашак. У мого дзеда колісь полукушок на возі быу. ПОМАЗКА, ж. Кавалак сала, якім падмазваюць патэльню. Намазвай добрэ помазкой, шчоб млінцэ одставалі от скоўроды. ПОМОРХЛЫ, прым. Маршчыністы. У бабы поморхлы від, бы пэчанэ яблыко. ПОМОРХНУЦЬ, зак. Завянуць. Бульба не годзіцца для еды: зусем поморхла. ПОМЯТ, м. Воблака. Заплыло помягамі небо, можэ пойці догич. ПОМЯТУШЧЫ, прым. Той, хто мае добрую памяць. Вон помятушчы чоловек, усе знае, колі i шчо было. ПОПАР, м. Пырнік. Гэто ж немало попочысцт землю од потру. ПОПОДАВАЦЬ, зак., экспр. Модна набіць. Полез стары розбороняць хлопцоу, да i ему чорт поподавау. ПОПОНА, ж. Гунька. Я накіну попону на коня, бо вэльмі вэлікі мороз цепэр. ПОПОТРЭПАЦЬ, зак. Многа i доўга хадзіць. Попотрэпаў пэшком з Ольпеня, i не было кому пыдвэзці. ПОПЭРЭДЗЕНЬ, м. Вяроўка на пярэдняй частцы воза ці саней, якою прымацоўваецца рубель. Накручвай попэрэдня на рубэль. ПОПЭРЭРОСТАЦЬ, зак. Перарасці. Зусем попэрэросталі памідоры, трэба хучэй на градку садзщъ. ПОРОБЛЯЦЬ, незак. Рабіць. А шчо твоя свякроў поробляе? ПОРОДЗЕЛЛЯ, ж., неадабр. Той, хто позна ўстае. Уставай, колькі можна ўжэ лежаць, бы породзелля. ПОРТНЫ, прым. Палатняны. До войны ў портных штанах ходзіў, бо мацер'ял коштоваў вэльмі дорого. ПОРХАЦЦА, незак. Корпацца, калупацца. Да докуль ты будзеш порхацца ў том хлеве, ідзі ўжэ ў хату. ПОРЫНАЦЦА, незак. Корпацца. Цэлы дзень порынаюса на сотках, а роботы не бачыно. ПОРЭЙПАНЫ, прым. Парэпаны. Хлеб некі з віду нехорошы, увэсь порэйпаны. ПОСЕДЗЁНКІ, мн. Вячоркі. Раней часто зімою на поседзёнкі до суседзей збіраліса, а цепэр нема гэтого
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мацерял, помятўшчы
10 👁
 ◀  / 68  ▶