ПАМЯШАННЕ и. Страта розу му. У галаве ў яе, мусіць, памішання: у свата была, а к нам i не зайшлася. Судз. Нейкая памішання ў бабы: гэта ні па яе, тоя ні паяе.В.Д. ПАНАРАВЩЬ зак. Упадабаць. Так ён нашу дачку панаравіў, сватоу прыслаў. Арэх. Панаравіла гэтага мальца. Судз. ПАНАРУГАЦЦА зак. Доўгі час рабіць насуперак, назло. 1 мой мужык любіць панаругацца, ня лепі за твайго! Арэх. Панаругайся мне! Дзягі дам! Шчарб. ПАПЁРВАСЦІ прысл. Спачатку. Папервасьці думалI ў Міхалкаўшчыні ставіць хату, а посьлі рашылі ў Дольцах: малым бліжэй у школу. В.Д. Папервасьці ні хацела чаю піць, а тады прывыкла. Судз. ПАПІХАШКА м. i ж. зневаж. Бездапаможны, бязвольны чалавек, якім панукаюць, якога ўсюды піхаюць"; папіхач. Які гэта брыгадзір, папіхашка нейкая: што старшына скажыць - толькі тоя ŭ робіць. Слаб. Камандувайіць мужыком, а ён - як папіхашка: на пахадушках у яе, усюдых яго ганяйіць. Маж. ПАПУТНІК м. Спадарожнік. Папутнік найшоўся ей, да самага места давёс, ні прапала ў сьвеці. Слаб. ПАРАДАШНЫ прым. Даволі вялікі. Ужо парадашная дачка, у пятым класі. Арэх. ПАСАГА ж. Пасаг. Мне ў пасагу бацька даў грошы ŭ цялушку. Маж. Бывала, апасьледнія ў пасагу аддавалі. Навас. ПАСАСІЦЬ зак. Пакарміць дзіця грудзьмі. Пасосіць мальчыка, i ён сьпіць, спакойны дзяцёнак. Судз. ПАСКІПАЦЬ зак. Пашчапаць. Паскіпай гэны дровы. Маж. Паскіпала палена на лучыну. Арэх. ПАСПАСІБАВАЦЬ зак. Падзякаваць. Паспасібуй, унучка, за дулінку. Арэх. Ці паспасібавалі Мішку, што прывёз вас? Судз. ПАСПОРАВАЦЬ зак. Паспрачацца. Паспорывалі, хто першы скосіць сваю пайку сена. Арэх. Паспорывалі i ня мірацца ніяк. Астр. ПАСПРАЎНЁЦЬ зак. 1. Стаць больш спраўным, пакруглець. Паспраўнела яе нявестка, а была ш такая худзінькая. Судз. 2. Ачуняць пасля хваробы, паздаравець. Пабыўу бальніцы / паспраўнеў Пятрок, вылечылі яго. Арэх. ПАСТАЦЯНКА ж. Жняя, якая займае постаць - палоску збожыны. Нашы пастацянкі да вечара жнуцъ. Арэх. Пастацянкі стаміліся. Маж. ПАСЯЛЁНЬ м. i ж. асудж. Той, хто без справы ходзіць па сяле. Як зіма так i пайшлі na сялу: хай йіна, баба, а то ŭ Ахрэм ні атстаець, добры ŭ ён пасялень. В.Д. Ці ў яе дома работачкі німа, ходзіць па хатах, пасялень баба. Арэх. ПАСЯЛУХА ж. Toe ж. Многа такіх пасялух. Кубл. ПАСЯЛЬНЫ м. i ж. Toe ж. Во, ужо пайшоў пасяльны, цяпер толькі к вечару верніцца. Арэх. Мне некалі, а гэта пасільная сядзіць i сядзіць! Стар. На тым пасёлку - адны пасяльныя: цігаюцца па хатах, плёткі зьбіраюць. В.Д. ПАСЯЛЬНІЦА ж. Toe ж. У людзей толькі ŭ сядзіць пасяльніца гэта. Астр
Дадатковыя словы
папўтнік
9 👁