П.І. Кулік 3 ГАВОРКІ ВЁСКІ ГАЛОЎЧЫЦЫ Прыводзяцца словы, запісаныя ў вёсцы Галоўчыцы (мясц. Головчычы) Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска знаходзіцца ў 20 км на паўднёвы захад ад. г. Драгічына i ў 10 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Антопаля. Літарай [Y] аўтар абазначае спалучэнне [йі], a таксама галосны [i] пасля цвёрдых зычных. БЛОТНІК м. Прыстасаванне ў веласіпедзе, якое ахоўвае кола ад бруду. I ек Попын хлопыць успів одрізаты кусок тумы од блотніка? БОДНЯ ж. Бочка з накрыўкай для адзення ці збожжа. Ек загналы в колхоз, то бодню выкынулы з коморы, кыб ны займала місьце. БРУКАЛО н. Дзіцячая цацка з косткі на нітцы ці матузку. Сыділы хлопцы i грачыся брукалом. БУКРЬГЕ прысл. Хай Бог бароніць. Пажаданне пазбаўлення ад чагонебудзь непрыемнага. Алы жывэ Лукір'я бідно. Хай букрые. БЬІЦЯ ж. дзіцяч. Карова, цяля. Утыкай, а то быця нызнэ рогамы. ВОЛО н. Валляк. Кыб моя курыця нысла такыі'ейця, еку ііволо. ВОЛОЧЭДНО н. Вялікоднае яйка. Маня, почысць цыбулю i звары волочэдны ейця. ВЬІРАЧКЫ мн. Вялікія лупатыя вочы. Шо ты вывалыв своі вырачкы, ек баран ейця. ВЬІТРЫШКЫ мн. Экспр. Вочы. Поніс гроты на кіно, вытрышкы пушов куплеты. ВЬІТУХНУТЫ зак. Моцна прагаладацца. Ек ны дам істы, то вытухныш ты у мынэ. ГАРТУ ДАТЫ. Даць рады. Попыны діты обырвалы у нас yci еблыка. Hy, ныекого гарту ны даты. ГЛАБЬША ж. Драбіны. Гріма! Пуднымы глабыну, то будэ лёкшій гн'ій выкыдаты з воза. ГРЫЗЬ м. Хвароба суставу. Шось міні в руку грызъ ухопывся. Трэба кыб хтось погрыз. Можэ полёкшае. ГЬІНДЭ часц. Вунь там. Петя! Куды ты свого собаку подів? Гындэ заіць побіг, можэ догнав бы. ДЗЮБАК м. Дзюба Кынула собацы голову півня, то собака Гі навіть з дзюбаком здзів. ДРЁПАТЫ незак. Драпаць. I кілько ж тыбэ просыты ны гратысь з котом, а так добрэ подрепав. ДРОВАЛЬНІК м. Хлеў для дроў. У дровальныку булы смолысты сосновы колоды, з іх робылы лучыну
Дадатковыя словы
брўкало, гній, лукіря, такыіейця
7 👁