T.A. Грачыха ЛЕКСІКА ВЁСКІ КАСЦЮКІ БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА Вёска Касцюкі знаходзіцца на поўдні Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гаворкі гэтага раёна ўваходзяць у склад заходнепалескай дыялектнай групы. Паводле вылучаных Л.В.Леванцэвіч груп гаворак Бярозаўшчыны, гаворка вёскі Касцюкі адносіцца да паўночназагародскіх1. Для яе характэрна оканне: вороўчына, колудкі, одлыга, половынне, посадка; дыфтонгі [yo], [ыэ]: муоля, куодаса, пуокуть, пуоўня, руок, чырыэня, шквуорка, сокыэра; вымаўленне пад націскам [i] на месцы былога [*fc]: вік, літнік, тінь, квітка; цвёрдасць зычных перад [e], [i]: быскрай, бызрукаўка, здыхавына, кубэлэц, мдглыцы, нэбо, рубэль, сажалныкі, сіны, скорлупына, сыло; галосны [у] на месцы *o: лухачы, лужок, ослун, пудпіччэ, кут; адсутнасць дзекання i цекання, вымаўленне мяккіх [д'] i [т'] або цвёрдых [д], [т]: тінь, діжка, котюба, дывытысь, цыдылок, молодычок, работынне; форма інфінітыва на -ты пасля галосных: бачыты, вспомынаты i інш. БУСЭНЬ м. Бусел. Бусьні збыралыся ў кучы i готовылыся одлытаты. БЫЗРУКАЎКА ж. Безрукаўка, вопратка без рукавоў. Бызрукаўку Марына пошыла за старэі дытячыі шубы. БЫСКРАЙ м. Свет, сусвет. Міхаль пропаўу быскраі i ныхтб ны відаў, дэ вун жыў. BIK м. Стагоддзе, век. Наступыў новы двацэть пэршы вік. ВОРОЎЧЫНА ж. Вяроўка. Вороўчына була старая i лдпнула. ВУН займ. Ён. Зміі збыраюцца ў лісы, вуны катяцца клубкамі, ліпш гэтого ны бачыты. ВЬІЭШКІ мн. Столь у хляве. На выэшках добрэ сохла цыбуля. ГАЧКА ж. Матыка. Гачкою добрэ полёты гордд. ГІЧКА ж. Бацвінне. Наташа хутко нарвала гічкі, / мама була довольна ёі помошчы. ГОВЭЧКА ж. Авечка. У город забіглы говэчкі i наробылы много шкоды. ГОЙДАЛКА ж. Арэлі, гушкалка. Алёська муцно любыла гбидалку i качалася на юй часамы. ГОКО н. Вока. Гокіў діда булы тяжкі i ны хотылі открыватысь. госэнь ж. Восень. Госэнь у гэтум роцы була вэльмо богата. ДІЖКА ж. Дзежка, драўляны посуд для заквашвання цеста. Ticma зробылося поўна діжка, i ёго росклалы ў формы. ДЫВЬІТЫСЬ незак. Глядзець. Повсыла зобралось дывытысь на сварку n 'яных мужыкув. 1 Леванцэвіч Л.В. Атлас гаворак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Лексіка. Брэст, 2001. C
Дадатковыя словы
гбйдалку, молодычбк
17 👁