ЛЯСНЫ: ЛЯСНАЯ КРАСАЎКА. Сон-трава. Адвар лясной красаўкі іспользуюць калі прастуда, кашаль, лёхкія запаліліся. Можна i вочы праціраць адварам з гэтых кветачак.
МАТАШНІК м. Падбел. Некалі заварвалі маташнік з мёдам i так лячылі бяркулёс.
МЯЖАВЩА ж. Травяністая расліна сямейства злакавых з доўгімі, тонкімі i жылістымі лістамі. Мяжавіца расце на грудках, цвіце светлым цветам. Яе лісткамі змазваюць балячкі.
МЯТЛЯК м. Метлюжок. Ёсць такая трава - мятляк. Унізе лісточкі, потым сцябло, а на самай вярхушцы шышачкі, падобныя на мяцёлку. Яна лячнічая.
ПАТТЬШНІК м. Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі. Сарваць паттыннік i сокам памазаць барадаўкі, яны прападуць.
ПЫР'Е н. Пырэй. Пыр'е заварваюць іп 'юць, каб вывясці солі з арганізму.
РАЗЁДА ж. Аднагадовая травяністая расліна. Кветкі разеды пацерці i прыкладаць да выпухлага месца.
РАПЕИ м. Toe, што i дзяткі. 3 рапею робяць мась i мажуць галаву, кап не было перхаці.
CBITAHHIK м. Зверабой. У юлі збіраям i сушым гэты світаннік, a тады добра піць для жалудка.
СКРЫПУН м. Toe, што i хвашчоўнік. Да скрыпуна як датронься, пацярыў руках, дак ён скрыпіць. Свежым сокам мажуць раны, парэзы.
СОНЦАВЫ: СОНЦАВА КВЁТКА. Toe, што i дзікая рабінка. Сонцавай кветкай называюць, бо вельмі ж надобная, яе цвяткі заварваюць i п 'юцъ пры болях жывата.
СТАРАДУПКА ж. Тое, што i аданіс. Адварам старадупкі нервы супакойваюцъ.
СТВОЛЬШК м. Меданосная расліна сямейства парасонавых. Кветкі ствольніка пахнуць мёдам. 1х сугиаць / кідаюць у чай.
СТРАГОН м. Палын. Страгон вельмі горкі. Яго заварваюць для апеціту i калi жывот баліць.
СЦЯГУН м. Тое, што i баба, бапка. Называецца сцягун, бо як лістком прыкладзеш да раны, то быстра сцягваецца i загойваецца.
ХВАШЧОЎНІК м. Хвошч палявы. Хвашчоўнік расце боляй на такіх сырых, мокрых месцах. Яго запарваюць i п'юцъ калі баляцъ ногі.
ЧАБРЭЦ м. Набор. Чабрэц расце ў сухіх сасновых лясах, пчолкі яго любяць, бо хораша пахня. Кал i прастыняш, дак чай з яго гатуяш.
ЧАПАЛОЦЬ ж. Тое, што І горкая трава. Чапалоць мае добры пах, яе запарваюць i п 'юцъ у грып.
ЧАРНОБЫЛЬШК м. Палын горкі. Чарнобыльнік лічыцца проціглісным. Добра i старым піць, i дзецям.
ЧОРТАВЫ: ЧОРТАВА БАРАДА. Травяністая расліна сямейства злакавых. Расце чортава барада на лузі ці дрэннай пашы, цвіце бледнымі жоўтымі кветкамі
Дадатковыя словы
пыре, пюцъ, скрыпўн, старадўпка, сцягўн
32 👁