Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
I. А. Гапоненка, В. П. Трайкоўская НАЗВЫ ЛЕКАВЫХ РАСЛІН У ГАВОРКАХ ВЁСКІ СТАРЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА Лексіка народнай медыцыны ў аснове сваей вельмі старажытная, пры гэтым склад яе папаўняецца на працягу ўсёй гісторыі мовы, у першую чаргу за кошт актыўных словаўтваральных працэсаў i засваення запазычанняў. Народная (нетрадыцыйная) медыцына i гамеапатыя ўвесь час знаходзяць сваіх прыхільнікаў i суіснуюць паралельна з адпаведнымі галінамі афіцыйнай навукі. У нашай падборцы змешчаны словы, якія абазначаюць палявыя, лугавыя, лясныя, балотныя, дэкаратыўныя i інш. лекавыя расліны вёскі Стары Свержань i адсутнічаюць у "Тлумачальным слоўніку беларускай мовы" (1977-1984 гг.). Зафіксаваныя лексемы разнастайныя ў семантычных, лексіка-граматычных, словаўтваральных i акцэнталагічных адносінах. Лексічны матэрыял запісаны аўтарамі ў 2001 годзе ад мясцовых жыхароў Кізевіч Ю. C. (1922 г. н.), Слабейка Л. C. (1926 г. н.). Вёска Стары Свержань знаходзіцца ў Стаўоцоўскім раёне Мінскай вобласці, з'яўляецца цэнтрам калгаса Нёман", размяшчаецца на паўднёвым захадзе на аўтамабільнай дарозе Стоўоцы - Івацэвічы. Па сваіх важнейшых моўных асаблівасцях, гаворка дадзенай вёскі адносіцца да паўднёва-заходняга дыялекту. АДАШС м. Адоніс. Засушваюць толькі кветкі аданіса. Адвар іспользуюць калі прастуда, кашаль, лёхкія запаліліся. ACOKA ж. Асака. Асока очынь харошая лякарства ад нерваў. Расце ў нас на пясках каля рэчкі. АЛЬВАС м. Альяс. Альвас лячнічы. Яго трэба пацерці, дабавіць мёду, настаяцъ i піць пры асме. БАБА, БАПКА ж. Трыпутнік. Лісткі бапкі прыкладваюцъ да ўшыбленага месца. БАГАРОЦКІ: БАГАРОЦКАЯ ТРАВА. Набор. Настой багароцкай травы здымая кашаль. Можна заварваць i чаёк. БАГОН м. Багульнік. Вагон расце на забалочаных, тарфяных месцах. Настойку з багона добра прымацъ ад кашля. БАЛОТНІ: БАЛОТНІ АКОПНІК. Травяністая расліна сямейства бурачнікавых. Корні балотняга акопніка настойваюцъ на гарэлцы i даюць ад жывата. БАРАВЬІ: БАРАВЬІ ГАЛАДОК. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых. Баравы галадок расце кучкамі на сухіх месцах, лугах. Лісткі заварваюць i n 'юць ад галавы. БРАТКІ мн. Браткі. Браткі заварваюць i купаюць дзяцей у гэтай вадзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, стаўбцоўскім, стоўбцы
15 👁
 ◀  / 381  ▶