Старонка 36
◀ / 381 ▶
БОЛЬША НЕТ КАК ЕСЦЬ. Адсутнічае збольшага, у большасці выпадкаў. Мужыка у яе нет. Ну знаіця цяпер как: больша нет как есць (в. Галоўчыцы). БРАЦЦА: АТКУДА БРАЦЦА. З'явіцца знянацку. Аткуда браўся салдат з пулямётам, ішоў ён па лясу (в. Звягі). БУРКІ мн. Абутак, пашыты з тканіны. Буркі шыў бацька - такей масцер быў - з палатак німецкіх, шылі і з шынелі (в. Звягі). ВАЛІЦЬ незак. Катаць валёнкі. Авечак і сабе рэзалі, і шубу пашыеш, і валенкі валілі (в. Звягі). ВЕК прысл. У выразе: век бы не... Ніколі. Век бы сырога яічка куплёнага ні выпіла - здаецца, вот апсыпь міня золатам (в. Звягі). ВУХА: СВАІМ ВУШОМ ЧУЦЬ. Чуць уласнымі вушамі. Сваім вушом чула, як ета было, як вошы лопалі на адзежы ў парцізан (в. Вархі). ВЫВУЧАНЫ дзеепрым. Адукаваны. І ўнукі ёсь і праўнукі - усе вывучаныя (в. Вархі). ВЫКЛАСЦІСЯ зак. Знясціся. Вот куріцы сідзяць пака выкладуцца - яічкі паложуць (в. Звягі). ВЫХАДЗІЦЬ зак. Дамагчыся. Паспарта ні было ў дачкі. Бацька ёй выхадзіў паспарт (в. Вархі). ВЫХАДНЫ: НІ ВЫХАДНОГА НІ ПРАХАДНОГА. Працаваць без адпачынку. Работалі на немцаў так, што ні выхадного ні прахаднога (в. Вархі). ВЫХОДЗІЦЬ незак. Атрымлівацца. Мне не выходзіць курей дзяржаць на дваре (в. Звягі). ГАРОХ: СЫПАЦЬ КАК ГАРОХАМ экспр. Распачаць моцную стральбу. Только паднімемся ды пабягём, а немцы і так стреляюць, і так сыплюць как гарохам - кала самых вуш свішчыць ета пуля (в. Звягі). ГЛАЗА: ГЛЯДЗЕЦЬ ГЛАЗА ВЫГАЛІЎШЫ. Вытарашчыць вочы. Как неміц выліваў ваду з каністры, можа сколькі лігушчат ускочыла ў кацёл, а адна большая лігушка застряла - только глаза выгаліўшы глядзіць (в. Звягі). ГНАЦЬ: ГНАЦЬ БАРАЗНУ. Баразніць. Трактар едзіць - пяць акучнікаў у яго - і сразу пяць баразён гоніць (в. Вархі). ГРАНКА ж. Вузкая градка. Гранкі - ета дзе содзяць прімерна свяклу, маркоўку (в. Звягі). ДАБРО: ПАДСЫПАЦЬ ДАБРА іран. Адлупцаваць моцна. Немцы злавілі етых мальцаў ды как падсыпалі ім дабра (в. Звягі). ДАВАЦЬ незак. безас. Быць прычынай хваравітых адчуванняў, балець. Ясі трошку, дык мне лёхка. А чуць што там якое, жырнае ці кіслае - нільзя. Адразу даець (в. Галоўчыцы). ДАРАГІ: У СТО ДАРАГОЎ ДАРОЖА экспр. Вельмі дорага. У суседзяў купілі парасёнка - у сто дарагоў дарожа (в. Вархі). ДЫБАЦЬ незак. Ісці (пра пеўня). Гаварю: "Пеценька, хадзі! Хадзі са мной!". І ён за мной, дыб-дыб, дыбаіць, бягом-бягом ззаду бягіць (в. Звягі). ЗАБІВАЦЦА незак. экспр. Моцна стамляцца. У жару, как сена вазіць, жарка - конь ні стаіць, забіваецца: трудна з ім абрашчацца (в. Звягі).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 381 ▶