Гаварыць тое, што хацелася б, каб сустрэў чалавек у сваёй дзейнасці: жадаць, зычыць, жалаць (я табе жадаю (зычу, жалаю) правесці добра час)...
Паказваць (расказваць), як трэба разумець, жыць, дзейнічаць: вучыць (вас трэба вучыць жыць)...
Расказваць, як трэба разумець, рашаць: тлумачыць, аб'ясняць (увесь вечар тлумачыў (аб'ясняў) яму задачы)...
Не даваць дзейнічаць рознымі шляхамі: мяшаць, перашкаджаць, замінаць (не мяшай (перашкаджай, замінай) мне спаць)...
Прасіць прыняць удзел у дзейнасці: зваць (заві яго есці)...
Зваць жывёлу, птушак: маніць...
Угаворваць на дзейнасць рознымі заахвочваннямі: падбіваць, падбухторваць (падбівалі (падбухторвалі) мяне паругацца з ім)...
Падштурхоўваць на дзейнасць нацкоўваннем: падсыкаць, падвухраць, падджыгаць (падсыкнулі (падвухрылі, падджыгнулі) яго выступіць)...
78 👁