а) Паказваць адносіны да ўласнай дзейнасці
1. Мець намер дзейнічаць: намервацца, намярацца, надумвацца (я намерваюся (намяраўся), надумаўся з'ездзіць)...
2. Намервацца дзейнічаць яшчэ толькі ў галаве: думаць, мысліць (я думаю (мыслю), што так добра будзе)...
3. Намервацца дзейнічаць у выніку няпэўных разваг: меркаваць, думаць, прадпалагаць (я меркаваў (думаў, прадпалагаў зрабіць да света)...
4. Мець канчатковую думку дзейнічаць: рашыць (я рашыў пераехаць)...
5. Рашыць, праяўляючы смеласць: рашыцца, адважвацца (мы не рашыліся сказаць)...
6. Мець неажыццявімую думку пра дзейнасць: марыць, мрыяць, мрожыць, мячтаць (ён марыў (мрожыў, мячтаў) пабудавацца не тут)...
7. Прыступіць да пачатку дзейнасці: спрабаваць, пробаваць, пытацца (ці спрабаваў (пробаваў, пытаўся) ты тут прайсці?)...
8. Мець жаданне дзейнічаць: хацець (мы хацелі прыйсці заўтра)...
9. Мець настойлівае жаданне дабіцца мэты: імкнуцца, страміцца (ён імкнуўся (страміўся) выбіцца ў людзі)...
10. Мець настойлівасць і прыналежнасць у дасягненні мэты: старацца (ён так стараўся вучыцца)...
11. Мець намер выкарыстаць зручны момант для дзейнасці: цаляць, цэліцца (ты даўно цаляў (цэліўся) сцягнуць)...
12. Мець клопат, турботу ад жадання дзейнічаць: рупіць, карціць, не церпіцца (яму рупіць (карціць, не церпіцца) пагуляць)...
13. Мець пачуццё жалю да прадмета ўздзеяння: шкадаваць, жалець (шкадую (жалею) адзяваць)...
14. Мець рашэнне дзейнічаць пры небяспецы: рызыкаваць, рыскаваць (мы рызыкнулі (рыскнулі) праскочыць)...
15. Мець жаданне дзейнічаць заўсёды па-свойму: наравіць (ён усё наравіць па-свойму зрабіць)...
16. Мець жаданне закончыць дзейнасць хутчэй: спяшыць, спяшацца, паспяшаць, рвацца (трэба спяшыць (спяшацца, паспяшаць, рвацца) дагнаць яго)...
17. Мець вялікую прыхільнасць да дзейнасці: любіць (ён так любіць рыбу лавіць)...
18. Мець магчымасць дзейнічаць: магчы, магці (я магла б паехаць заўтра)...
19. Мець дасведчанасць пра дзеянне: ведаць, знаць (я ведаю (знаю), што рабіць)...
20. Мець навыкі дзейнічаць: умець (ён умеў добра пець)...
21. Мець паняцце пра дзейнасць: разумець, панімаць (разумее (панімае), што сказаць)...
79 👁