а) Паказвацъ адносіны даўласнай дзейнасці 1. Мець намер дзейнічаць: намервацца, нсшярацца, надумвацца (я намерваюся (намяраўся), надумаўся з'ездзіць)... 2. Намервацца дзейнічаць яшчэ толькі ў галаве: думаць, мысліць (я думаю (мыслю), што так добра будзе)... 3. Намервацца дзейнічаць у выніку няпэўных разваг: меркаваць, думаць, прадпалагаць (я меркаваў (думаў, прадпалагаў зрабіць да света)... 4. Мець канчатковую думку дзейнічаць: рашыць (я рашыў пераехаць)... 5. Рашыць, праяўляючы смеласць: рашыцца, адважвацца (мы не рашыліся сказаць)... 6. Мець неажыццявімую думку пра дзейнасць: марыць, мрыяць, мрожыць, мячтаць (ён марыў (мрожыў, мячтаў) пабудавацца не тут)... 7. Прыступіць да пачатку дзейнасці: спрабаваць, пробаваць, пытацца (ці спрабаваў (пробаваў, пытаўся) ты тут прайсці?)... 8. Мець жаданне дзейнічаць: хацецъ (мы хацелі прыйсці заўтра)... 9. Мець настойлівае жаданне дабіцца мэты: імкнуцца, страміцца (ён імкнуўся (страміўся) выбіцца ў людзі)... 10. Мець настойлівасць i прыналежнасць у дасягненні мэты: старацца (ён так стараўся вучыцца)... 11. Мець намер выкарыстаць зручны момант для дзейнасці: цаляць, цэліцца (ты даўно цаляў (цэліўся) сцягнуць)... 12. Мець клопат, турботу ад жадання дзейнічаць: рупіць, карціць, не церпіцца (яму рупіць (карціць, не церпіцца) пагуляць)... 13. Мець пачуццё жалю да прадмета ўздзеяння: шкадаваць, жалець (шкадую (жалею) адзяваць)... 14. Мець рашэнне дзейнічаць пры небяспецы: рызыкаваць, рыскаваць (мы рызыкнулі (рыскнулі) праскочыць)... 15. Мець жаданне дзейнічаць заўсёды па-свойму: наравіць (ён усё наравіць па-свойму зрабіць)... 16. Мець жаданне закончыць дзейнасць хутчэй: спяшыць, спяшацца, паспяшаць, рвацца (трэба спяшыць (спяшацца, паспяшаць, рвацца) дагнаць яго)... 17. Мець вялікую прыхільнасць да дзейнасці: любіць (ён так любіць рыбу лавіць)... 18. Мець магчымасць дзейнічаць: магчы, магці (я магла б паехаць заўтра)... 19. Мець дасведчанасць пра дзеянне: ведацъ, знацъ (я ведаю (знаю), што рабіць)... 20. Мець навыкі дзейнічаць: умець (ён умеў добра пець)... 21. Мець паняцце пра дзейнасць: разумецъ, панімаць (разумее (панімае), што сказаць
Дадатковыя словы
зездзіць
7 👁