Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Быць у цяжкім стане жыцця: гараваць... 43. Гараваць моцна: пакутаваць... 44. Гараваць пры недахопах: бедаваць, бедстваваць... 45. Быць у стане нездавальнення за адмову ці абразу: крыўдаваць, абіжацца, крыўдзіцца... 46. Быць у стане раздражнення: злаваць, зліцца... 47. Быць у дрэнным настроі ад адзіноты, незанятасці: сумаваць, нудзіцца, скучаць... 48. Сумаваць па страце: смуткаваць, тужыць, нудзіцца... 49. Быць поўным уладаром: панаваць... 50. Быць у стане цечкі (пра карову): паляваць, бегаць, гуляць... 51. Паляваць (пра авечку): меркетаць... 52. Паляваць (пра кабылу): паліць... 53. Паляваць (пра свінню): шляхатаць, гудзець... 54. Паляваць (пра катоў): марцаваць... 55. Паляваць (пра сабак): гуляць, бегаць... 56. Быць у прыкметнай цяжарнасці (пра жывёлу): значыць, значыцца... 57. Быць у наяўнасці (пра дождж, снег): /с*//, падаць... 58. Ісці рэдкімі кроплямі: пырскаць, брызкаць, крапаць, кропаць... 59. Ісці дробным густым туманам: імжаць, імгліць... 60. Ісці паціху, аднастайна (пра дождж): церусіць, сыпацъ, трусіць... 61. Ісці моцна (пра дождж): ліць... 62. Ісці моцна (пра снег): валіць... 63. Ісці моцна з ветрам: сячы... 64. Быць у стане скідвання поўсці, пер'яў: лінаць, ліняць... 65. Скідваць скуру: аблазіць, аблязаць... б) Знаходзіццаў набыцці стану 1. Рабіцца (станавіцца) гатовым для ўборкі (пра плады, зерне раслін): спець... 2. Рабіцца з абвіслым лісцем пры недахопе вады i спякоце: вянуць, вяць... 3. Рабіцца слабым, недаразвітым ад недахопу спажыўных рэчываў: чахнуць, чэзнуць, ніцець... 4. Рабіцца слабым, з апушчаным голлем: нікнуць... 5. Рабіцца абязводжаным, мёртвым (пра расліну): сохнуць, сохці... 6. Рабіцца крыху падсохлым, цвёрдым (пра зямлю): чаўраць, чаўрэць, каўрэць... I. Рабіцца сухімі (пра губы): смагнуць, смягнуць, сохнуць... 8. Рабіцца нежывым (пра чалавека): мерці, паміраць... 9. Рабіцца нежывым (пра жывёл): дохнуць, здыхаць, канаць, падаць... 10. Паміраць ад няшчаснага выпадку: гінуць, гібнуць... II. Рабіцца амаль непрытомным, бяссільным зрабіць рух: млець, абміраць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перяў
8 👁
 ◀  / 381  ▶