Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Утвараць ціхі нізкі гук сухім лісцем, сенам, паперай: шамаць, шаматаць, шамацець, шапацець... 39. Шамацець зялёным лісцем на дрэвах: шалясцецъ, шапацець, шумець... 40. Шалясцецъ аднастайна, густа i моцна: шумець... 41. Утвараць раскацісты цяжкі магутны i нізкі гук: грымець... 42. Грымець з моцнымі раскатамі: грахатаць, грукатаць, грукацець... 43. Утвараць адрывістыя звонкія гукі пры ламанні сухога дрэва: трашчаць, трэскаць, траскатаць, траскацець... 44. Утвараць булькаючы гук (пры паданні струменяў вады): цурчаць, цюрчаць, турчаць... 45. Цурчаць, бегучы між каменьчыкаў (пра ручай): журчаць, зурчаць, гурчаць... 46. Утвараць булькаючы гук бурным ручаём вады: бурлець, булькацецъ, булькаць... 47. Утвараць нізкі гук голаса пры выкананні хорам песень: басаваць... 48. Утвараць моцны цяжкі гук узрывам: бахаць, вухаць, бухаць, грохаць... 49. Утвараць адрывістыя гукі ціхімі ўдарамі: стукаць, стучаць... 50. Стукаць моцна: грукаць, гручаць, грукацець, грукатаць, грокаць... 51. Стукаць звонка: ляпаць, ляскаць, ляскатаць, ляскацець, тахкаць... 52. Стукаць моцна цяжкім: бухаць... 53. Стукаць металічным: бразкаць, бразчэць, бразкатаць, бразкацець, бразчаць... 54. Стукаць нагамі: тупаць, тупацець, топаць, тапацець, тэпаць, гоцаць... 55. Стукаць ціха металам аб метал: звякаць... 56. Стукаць далонню: пляскаць... 57. Стукаць крыламі: лопаць, хлопаць, лапатаць... 58. Стукаць плашмя па вадзе: плёскаць, пялёскаць, плёхаць, плюхаць... 59. Стукаць цяжка па мяккаму: чмякаць, шмякаць... 60. Стукаць злёгку i звонка (у акно): барабаніць... 61. Стукаць у бубен: бубнець, барабаніць... 62. Утвараць нізкі гук пры перажоўванні сена (пра жывёлу): хрумстаць, хрускаць... 63. Утвараць нізкі гук пры перажоўванні пладоў: храбусцець, храбустаць, храпацецъ, храпаць... 64. Утвараць звонкі адрывісты гук губамі для падганяння каня: цмокаць... 65. Утвараць булькатлівы гук нагамі, ідучы па мокрай траве, па балоце: чвякаць... 66. Утвараць гук нутром пры бегу (пра жарабца): ёкаць... III. СТАН л) Праяўляць стан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 381  ▶