Рабіць няроўнай, уздутай паверхню ліста: каробіць, карабаціць... 18. Рабіць няроўным гладкае: моршчыцъ... 19. Апускаць бровы (ад нездавальнення): хмурыцъ, супіць... 20. Сціскаць павекі ад сонца: жмурыць... 21. Рабіць расціснутым: давіць... 22. Давіць да плоскага стану: плюшчыць... 23. Давіць груба, з сілай на кавалкі: мяжджэрыць, мяжджуліць... 24. Давіць i ламаць нагамі: таптаць... 25. Таптаць дашчэнту: драсаваць, пляжыць, дратаваць... 26. Рабіць роўным: раўняць, праміць, прастаць... 27. Скручваць ніткі ў клубок: матаць... 28. Перамешваць беспарадкава: блытацъ, плутаць... 29. Рабіць сапсаванае (зношанае) прыгодным: ладзіць, правіць, рамантаваць... 30. Аддзяляць вострым частачкі ад цэлага: калупаць, длубаць... 31. Калупаць вострым з размаху: дзяўбаць, даўбаць, дзяўосці... 32. Аддзяляць зубамі частачкі ад цэлага: грызці... 33. Пашкоджваць або гразніць адзенне знізу: абдрапваць... 34. Рабіць свойскім: прыручаць... II. ДЗЕЙНАСЦЬ a) Выяўляць характар заняткаў 1. Займацца пастаяннай карыснай дзейнасцю: працаваць, рабіць, работаць... 2. Выконваць абавязкі ва ўстанове або ў арміі: служыць, работаць, працаваць... 3. Працаваць у магазіне: гандляваць, таргаваць... 4. Займацца вызначэннем для іншых іх напрамку дзейнасці: кіраваць, рукавадзіць, правіць, упраўляць... 5. Кіраваць пры дапамозе загадаў: камандаваць... 6. Займацца промыслам дзікіх звяроў: паляваць, ахоціцца, палясаваць... 7. Займацца ловам рыбы: рыбачыць, рыбакаваць... 8. Выконваць абавязкі на вайне: ваяваць... 9. Займацца папрашайніцтвам па хатах: жабраваць, старкаваць, жабрачыць... 10. Выконваць абавязкі неадлучнага назіральніка або вартаўніка: дзяжурыць... 11. Працаваць на іншага за ўтрыманне: парабкаваць... 12. Прымаць актыўныя захады па ажыццяўленні намераў: дзейнічаць, дзействаваць... 13. Займацца пастаянным уважлівым назіраннем: сачыць, слядзіць... 14. Займацца правядзеннем чырвоных каляндарных дзён: святкаваць, празнаваць
Дадатковыя словы
дзяўбсці
4 👁