48. Гразніць чым-небудзь вельмі дрэнным: паганіць, гадзіць, гнюсіць, паскудзіць...
49. Рабіць менш складаным: прасціць...
50. Рабіць насцярожаным і нацягнутым: напружваць...
51. Рабіць спелым: спеліць...
52. Даводзіць да страты адчувальнасці: мярцвіць...
53. Рабіць інвалідам: калечыць...
54. Рабіць сляпым: сляпіць...
55. Рабіць глухім: глушыць...
56. Рабіць нічога не разумеючым і не адчувальным: бязвечыць...
57. Рабіць вадкасць пакрытай пухіркамі: пеніць...
58. Ператвараць дрэнныя адносіны паміж ворагамі ў добрыя: мірыць...
59. Рабіць наадварот: сварыць...
60. Ператвараць незнаёмых у знаёмых: знаёміць, знакоміць...
61. Ператвараць чужых у сваіх блізкіх: радніць...
62. Рабіць пастку пастаўленай для лову: спудзіць...
63. Рабіць з адтулінай: дзіравіць...
64. Даводзіць да зажыўлення: гаіць...
65. Даводзіць забітую жывёлу да скапання: свяжыць...
66. Даводзіць п'янага да стану няп'янага чалавека: цверазіць, цвярозіць...
67. Рабіць калматым: калмаціць, лахмаціць...
68. Рабіць валасы збітымі ў касмыкі: кудлаціць...
у) Перарабляць стан або выгляд
1. Гатаваць страву на агні: варыць...
2. Гатаваць на агні на скаварадзе: жарыць, пражыць, пячы, печ, прэгчы (прэжч)...
3. Прэгчы сала: скварыць, прэгчы, прэжч...
4. Гатаваць у прысаку бульбу: пячы, печ...
5. Гатаваць каласкі жыта на агні: прэгчы, пражыць, смажыць...
6. Гатаваць гародніну, бульбу на агні ў пасудзе з невялікім дадаткам вады: парыць, варыць...
7. Надаваць цяплынь: грэць...
8. Грэць ваду да булькацення: кіпяціць, варыць...
9. Грэць цвёрдае рэчыва да ператварэння ў вадкае: тапіць, плавіць, распускаць...
10. Гатаваць кіслае: квасіць...
11. Гатаваць рыбу высушваннем: вяліць...
12. Гатаваць мяса ў дыме: вэндзіць, капціць...
13. Рабіць гнілым: гнаіць...
14. Рабіць непрыгодным, няспраўным: порціць, псаваць...
15. Рабіць памятым: мяць, камячыць, камечыць...
16. Мяць у камяк: камячыць, камкаць...
78 👁