Пакрываць знакамі: меціць, пазначаць, ставіць меткі...
Меціць за сейбітам: ляшыць...
Меціць лес: біць...
Меціць скаціну: кляйміць, клеймаваць...
Меціць пашу: заторкваць, вешыць...
Пакрываць смеццем: сурыць, смеціць, смецціць, гразіць...
Засмечваць вока: запарушаць, засураць...
Пакрываць насеннем палетак: сеяць...
ф) Змяняць па становішчы
Убіраць верх: здымаць, знімаць, сымаць...
Здымаць расліны, зразаючы сярпом: жаць...
Здымаць расліны, зразаючы касою: касіць...
Здымаць расліны з коранем уручную: рваць...
Рваць лён, каноплі: рваць, браць, церабіць...
Здымаць ураджай бульбы: капаць, рыць...
Здымаць кару, скуру: лупіць, бяліць...
Лупіць лазу, ліпу: драць...
Здымаць валасы (поўсць) машынкай, нажніцамі: стрыгчы...
Здымаць валасы брытваю: галіць, брыць, стрыгчы...
Здымаць пер'е з забітай птушкі: скусці, скубсці...
Здымаць верх з расліны рэзкім ударам нажа (ці кулі): ссякаць, сцінаць...
Прыводзіць дзіця: раджаць, радзіць...
Прыводзіць мёртвае дзіця: скідаць, абарціраваць...
Прыводзіць цяля: цяліць...
Прыводзіць жарабя: жарабіць...
Прыводзіць парася: парасіць...
Прыводзіць ягня: ягніць, каціць...
Прыводзіць казяня: казіць, казляніць...
Прыводзіць шчаня: шчаніць...
Прыводзіць кацяня: кацяніць...
Прыводзіць куранят: выводзіць...
Прыводзіць шмат патомства: пладзіць, плоіць...
Выпускаць ікру: мятаць...
Класці яечкі: несці, класці...
Прыводзіць стаячае ў ляжачае становішча: валіць...
Валіць вялікае: бурыць...
Валіць праз верх: куляць, абарочваць, пераварочваць...
Перакочваць на другі бок: варочаць...
Варочаць старонкі ў кнізе: гартаць, лістаць...
Дасягаць поўнага знікнення: нішчыць...
Нішчыць пад корань: караніць...
Нішчыць да пустаты: пустошыць...
76 👁