17. Мазаць алеем: масліць...
18. Мазаць тлушчам: масціць...
19. Мазаць гуталінам боты, бацінкі: ваксаваць, чысціць...
20. Мазаць кітам вокны: кітаваць...
21. Мазаць дзёгцем: квацаць, квэцаць, квакліць...
22. Пакрываць фарбаю: фарбаваць, красіць...
23. Пакрываць пакостам: аліфіць, пакосціць...
24. Пакрываць чырвонаю фарбаю шчокі: румяніць, красіць...
25. Пакрываць фарбаю вусы: фабрыць, красіць...
26. Пакрываць фарбаю скуру (аўчыны): красіць...
27. Пакрываць белым: бяліць...
28. Пакрываць чырвоным: чырваніць...
29. Пакрываць жоўтым: жаўціць...
30. Пакрываць зялёным: зеляніць...
31. Пакрываць сінім: сініць...
32. Пакрываць чорным: чарніць...
33. Пакрываць золатам: залаціць...
34. Пакрываць серабром: серабрыць...
35. Пакрываць воскам: вашчыць...
36. Пакрываць пудраю: пудрыць...
37. Пакрываць слінаю: слініць, слюнявіць...
38. Пакрываць гаршкі паліваю: паліваць, абліваць...
39. Пакрываць паліваю чыгуны ўнутры: лудзіць...
40. Пакрываць мылам зверху: мыліць...
41. Пакрываць гарачаю смалою (пікам) дно лодкі, бочкі: смаліць...
42. Пакрываць густою замазкаю перад афарбоўкай: грунтаваць...
43. Закрываць дзіркі чым-небудзь шчыльна: затыкаць...
44. Затыкаць шчыльна атрэп'ем: канапаціць...
45. Канапаціць мохам: мшыць...
46. Замазваць шчыліны: шпакляваць...
47. Пакрываць гразёю: гразніць, гразіць, брудзіць, брудніць...
48. Пакрываць вадкай стравай адзенне: вадзгаць, вадзекаць...
49. Пакрываць адзенне тлустым да бляску: шмальцаваць...
50. Пакрываць брудам твар: мурзаць, гразіць...
51. Пакрываць крывёю: крывяніць, крывавіць...
52. Пакрываць брудам ці фарбаю адзенне ў асобных месцах: пляміць...
53. Пакрываць густымі плямамі: пэцкаць...
54. Пакрываць плямамі да стракатасці: пярэсціць, рабіць стракатым...
55. Пакрываць узорамі матэрыю пры дапамозе іголкі і нітак: вышываць...
56. Пакрываць паперу літарамі: пісаць...
57. Пакрываць паперу літарамі на машыне: друкаваць, пячатаць...
58. Пакрываць паперу (тканіну) вобразамі: маляваць, рысаваць...
59. Пакрываць паперу роўнымі рыскамі: лінеіць, крэсліць...
60. Пакрываць рыскай напісанае: крэсліць, чыркаць, касаваць...
121 👁