Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Чысціць дрэва ад галін або поле, луг ад хмызу: церабіць... 36. Чысціць новую вяроўку ад кастры на круку: ишуляцъ, смурыжыцъ, шмульгаць... 37. Чысціць аўчыну: скабліць... 38. Чысціць семкі сланечніка, гарбузоў ад шалухі: лушчыць, лускаць... 39. Чысціць рыбу: срэбсці, чысціць, скабліць, карыць... 40. Апрацоўваць бервяно сякерай: цясаць, часаць, карыць... 41. Апрацоўваць палку нажом: стругаць... 42. Апрацоўваць рубанкам, гэблем: габляваць, стругаць... 43. Апрацоўваць вялікім гэблем: фугаваць... 44. Апрацоўваць клёпкі: стружыць... 45. Апрацоўваць да гладкасці: шліфаваць... 46. Апрацоўваць жала касы малатком на бабцы: кляпаць... 47. Апрацоўваць снапы ca збожжам: малаціць... 48. Малаціць уручную аб церніцу ці ўслон: б/г/ь, аббіваць... 49. Малаціць лён пранікам: бп/ь... 50. Апрацоўваць валакно лёну на грэбень: часаць, мыкаць... 51. Апрацоўваць да стану мяккасці: мяць... 52. Мяць i раскусваць зубамі: жаваць, жваць... 53. Рабіць вострым: тачыць, вастрыць, гастрыць... 54. Вастрыць касу на лузе: мянціць, мантачыцъ, лапаціць, трапаць... 55. Вастрыць серп: зубіць... 56. Прышываць нашыўку на край матэрыі ў адзенні: лямаваць... 57. Апрацоўваць агнём паверхню: смаліць, паліць... 58. Аббіраць патаемна плады на дрэве: латашыць... т) Пакрываць звонку 1. Пакрываць хату страхою: крыць... 2. Крыць самы верх страхі: вільчыць... 3. Пакрываць кроквы латамі: рашэціць, лаціць... 4. Пакрываць сцены звонку ў хаце цёсам: шаляваць... 5. Пакрываць сцены глінаю: тынкаваць, каліць, штукатурыць... 6. Пакрываць пол, мост дошкамі або гразную дарогу лесам: слаць, масціць... 7. Пакрываць стол, пасцель: слаць... 8. Пакрываць спецыяльна дарогу каменнем: брукаваць... 9. Пакрываць рану: завязваць, заверчваць, бінтаваць... 10. Пакрываць дзірку новым кавалкам матэрыялу: латаць, лапіць... 11. Латаць ніткамі (панчохі, рукавіцы i г.д.): цыраваі{ь, лапіць... 12. Пакрываць шклом: шкліць, сцякліць... 13. Пакрываць упрыгожваннямі: аздабляць, украшаць... 14. Пакрываць каня сядлом: сядлаць... 15. Пакрываць сцены ці дошкі паперай, шпалерамі: клеіць, ляпіць... 16. Пакрываць густым зверху: мазаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бпіь, бігіь
4 👁
 ◀  / 381  ▶